Колючая проволока в СИЗО №7 Бреста

У Пінску студэнтам і школьнікам паказалі стрым з жаночай калоніі для рэцыдывістак

19.11.2026 16:05 Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

Для студэнтаў чатырох навучальных устаноў Пінска арганізавалі Zoom-сустрэчу з жанчынамі, якія адбываюць пакаранне ў калоніі № 24.
Читайте BGmedia в:

10 лістапада для навучэнцаў устаноў адукацыі Пінска арганізавалі відэасустрэчу з асуджанымі з жаночай папраўчай калоніі № 24. На яе праз Zoom падключылі Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, Пінскі дзяржаўны будаўнічы каледж, Пінскі аграрны каледж і сярэднюю школу № 15.

Чытайце таксама: Навучэнцаў каледжа ў Пінску павезлі на экскурсію ў СІЗА. Школьнікам таксама паказваюць турмы

Студэнтаў ПДУ і школьнікаў сабралі ў актавых залах, дзе трансляцыю вывелі на вялікія экраны. У будаўнічым і аграрным каледжах відэасувязь арганізавалі адразу ў некалькіх аўдыторыях.

стрим с заключенными
Стрым з асуджанай з папраўчай калоніі № 24

Перад навучэнцамі выступілі жанчыны, асуджаныя паводле артыкулаў 208 і 209 Крымінальнага кодэкса — за вымагальніцтва і махлярства. Сярод згаданых злачынстваў былі і правапарушэнні ў сферы інфармацыйнай бяспекі.

Сустрэча была прысвечаная прафілактыцы кіберзлачынстваў. Навучэнцам расказалі пра адказнасць за махлярства і папярэдзілі, што паводле артыкула 209 КК максімальнае пакаранне можа дасягаць 12 гадоў пазбаўлення волі.

На гэты выпадак звярнула ўвагу група праваабаронцаў MAYDAY.team. Яны адзначылі, што для прафілактычнай размовы са школьнікамі і студэнтамі выкарысталі відэасувязь з жаночай калоніяй № 24 «Зарэчча» ў Гомельскай вобласці. Гэта ўстанова, дзе адбываюць пакаранне жанчыны, асуджаныя паўторна.

Не першы падобны выпадак

У кастрычніку BGmedia ўжо паведамляла пра відэасустрэчы беларускіх школьнікаў са зняволенымі ў Брэсцкай вобласці. 29 верасня такую размову арганізавалі для навучэнцаў установаў адукацыі Жабінкаўскага раёна: школьнікі размаўлялі праз відэасувязь з жанчынамі з той жа папраўчай калоніі № 24. Тады гутарка таксама тычылася злачынстваў у IT-сферы.

Такая ж практыка назіраецца і ў іншых абласцях. 6 кастрычніка відэасувязь са зняволенымі папраўчай калоніі № 11 арганізавалі ў Шылавіцкай сярэдняй школе ў Ваўкавыскім раёне. А ў Полацкай сярэдняй школе № 1 правялі так званы стрым-семінар з вязнямі наваполацкай калоніі № 1. У гэтых выпадках школьнікам расказвалі пра злачынствы, звязаныя з незаконным абаротам наркотыкаў.

Падобныя мерапрыемствы ладзяць не толькі ў анлайн-фармаце. Як паведамляла BGmedia, 27 кастрычніка каля дваццаці навучэнцаў Пінскага дзяржаўнага аграрнага каледжа наведалі следчы ізалятар № 6 у Баранавічах. А 23 кастрычніка школьнікаў з Валожынскага раёна вазілі на экскурсію ў турму № 8 у Жодзіне. Там ім паказалі камеры, карцэр, калідоры рэжымных карпусоў і дворыкі для прагулак.

молодые парни возле здания СИЗО
Навучэнцы Пінскага аграрнага каледжа. Фота палепшана з дапамогай Gemini

Такія сустрэчы і экскурсіі ўлады падаюць як прафілактыку правапарушэнняў сярод моладзі. Аднак праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што замест абмеркавання прычынаў злачыннасці, законаў і правоў чалавека, навучэнцаў адразу запалохваюць турэмным пакараннем.

Чытайце таксама: «У беларускіх школах ладзяць відэасустрэчы са зняволенымі. Цяпер — нават з жаночай калоніі»

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: