Жыхар Івацэвічаў выклаў ў TikTok відэа, дзе расказаў, як яго выганялі са школы. Паводле яго слоў, ён чакаў сына і вырашыў зайсці ў сталоўку, каб што-небудзь купіць малому. Паказаў дакументы ахоўніку, той занатаваў яго дадзеныя і прапусціў у сталоўку, дзе мужчына ўзяў дзве смажанкі.
«Тут выбягае нейкая жанчына, не прадставілася і распачала гістэрыку: «Хто ён такі, хто яго сюды пусціў, туды-сюды, па школе рух забаронены», ледзьве таго ахоўніка з працы не выгнала. Я кажу: «Цішэй, цішэй, куды вас нясе, супакойцеся, не нервуйцеся, я проста зайшоў дзіцёнку купіць смажанкі. У вас забаронена хадзіць – дык павесьце абвестку, на ўсю школу, што забаронена, АМАП пастаўце побач, з сабакамі! Адкуль я ведаў! Мяне ахоўнік пусціў! Не паглядзець, нічога — ў школу не пускаюць, толькі на вуліцы чакай дзіцёнка», – паскардзіўся ён.
Сітуацыю ён назваў «трызненнем сівой кабылы» і сказаў, што наступным разам запатрабуе ў адміністрацыі школы закон, дзе будзе прапісана – чаму ён мусіць здаваць макулатуру ў школу. «Дзе мне браць тую макулатуру?», – задаецца пытаннем мужчына.
У Беларусі з году ў год «паляпшаюць бяспеку» у школах. Насамрэч бацькам усё складаней трапіць нават у будынак школы. З 1 верасня 2025 году бацькі могуць наведаць школу «толькі па папярэдняй дамоўленасці з адміністрацыяй і педагогамі, напрыклад, каб даведацца пра сваё дзіця ці вырашыць пытанні, звязаныя з яго вучобай».
Каментатары падтрымалі яго.
- «Раз нельга ў школу – то маёй нагі бы там не было, і ніякіх пабораў на рамонты, фіранкі і вокны!».
- «У наш час школьныя дзверы былі заўсёды адчыненыя, і ніякіх ахоўнікаў не было, здаецца, школы не таму пачалі вучыць, раз ахова патрэбная?»
- «Я неяк бачыў, як людзі прынеслі макулатуру ў школу, а іх не пусцілі, таму што ў іх не было пашпартоў».
- «У чым заключаецца бяспека – бацькоў не пускаць? І чаму бацькам нельга прыйсці ў школу, гэта сакрэтны будынак? Можна ж пропускі бацькам выдаць. Па розуме трэба ўсё рабіць, а не кідацца на людзей з гістэрыкамі».
- «Для гэтага і забіраюць тэлефоны – даказаць нічога немагчыма, а зайсці нельга».
Чытаць таксама: «Мы так ходили — и вы терпите»: видео из Новогрудка вызвало бурю комментариев
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: