памежны пункт, тэрэспаль, брэст

«З Беларусі ў Польшчу праз Калінінград…Вы сур’ёзна?». Беларуска пра перасячэнне шэнгенскай мяжы

20.09.2025 08:32 ПП «Тэрэспаль». Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Пасля закрыцця памежнага пераходу «Тэрэспаль» беларуска паехала ў Польшчу праз Калінінград і падзялілася сваім досведам падарожжа.
Читайте BGmedia в:

Пасля закрыцця польска-беларускага памежнага пераходу «Тэрэспаль» многія беларусы сталі шукаць іншыя маршруты для паездак у Польшчу ці вяртання ў Беларусь.

Адзін з такіх маршрутаў — праз расейскі Калінінград. Беларуска Алена скарысталася ім і падзялілася сваім досведам у відэа, распавёўшы, наколькі гэта было зручна і колькі каштавалі квіткі.

«Напэўна, гэта самы абсурдны спосаб перасячэння шэнгенскай мяжы для беларусаў у 2025 годзе. Але нешта ў ім усё ж ёсць!» — дзеліцца беларуска.

Чытайце таксама: Новый маршрут: как беларусы теперь могут попасть в Польшу и вернуться домой

Навіна пра закрыццё адзінага памежнага пункту з Польшчай здзівіла Алену: «Як толькі палякі закрылі памежны пераход з Брэстам, я ў той жа дзень набываю квіткі на самалёт да Калінінграда. У першы дзень абвесткі пра закрыццё польска-беларускай мяжы квіткі каштавалі яшчэ вельмі танна. На жаль, я брала іх толькі ў адзін бок. Падчас усяго палёту я думала: «З Беларусі праз Калінінград у Польшчу… Вы сур’ёзна?»».

@elena_misukevich Подробнее — в моем инстаграм. #шенген #границабеларусьпольша #путешествия ♬ оригинальный звук — Elena Misukevich Trip

Пры гэтым жанчына адзначыла і плюсы такога шляху: «Як мінімум, гэта было прыгожа, бо зверху можна было пабачыць Балтыйскае мора і знакамітую Курскую касу. Сеўшы ў Калінінградзе, я адразу ж брала таксі і ехала на аўтавакзал. Там купляю квіток на самы бліжэйшы аўтобус да Гданьска. Добра, што ходзяць яны часта. Кошт такога квітка — €40».

«Праз 45 хвілін мы апынуліся на мяжы Мамонава-Гжэходкі. І за паўтары гадзіны ў самым ветлівым выглядзе мы прайшлі мяжу. І вось — ваўля! Мы ўжо ў Польшчы. Канешне, на мяжы мне даводзілася тлумачыць, чаму я лячу ў Партугалію са славацкай візай. Але ўсё ж пасля абеда я была ўжо ў Гданьску. Вырашыла нікуды далей не ляцець імем рэвалюцыі і правяла цудоўны вечар і раніцу ў Гданьску», — падкрэсліла Алена.

А што пра гэта думаюць іншыя беларусы?

Меркаванні падзяліліся: калі адных такі маршрут задаволіў праз танныя кошты, для іншых дарога праз Расею даволі нязручная з пункту гледжання лагістыкі.

Адзін карыстальнік спытаў аўтарку відэа, ці не прасцей ехаць праз літоўска-беларускую мяжу. Пакуль некаторыя адказалі яму станоўча, іншыя не пагадзіліся:

  • «Нічога падобнага! Цяпер на мяжы за падсадку ў Літву бяруць па €100–150 з РБ да Вільнюса і назад — і толькі да Вільнюса! У той час, як квіток з Мінска да Калінінграда на самалёт каштуе 300–500 рублёў, і не трэба стаяць па дзесяць гадзінаў!».
  • «Я так ужо лётала два разы. Дарога туды-назад займае тры дні. Жыву ў Гданьску, гэта самы хуткі спосаб. Праз Літву ехаць нашмат даўжэй, а па коштах выходзіць аднолькава».

Знайшліся і тыя карыстальнікі, якіх здзівіла, што мяжа з Расеяй адкрытая, а з Беларуссю — закрытая:

  • «То бок з Расіяй у іх мяжа адкрытая…»
  • «Вучэнні “Захад 2025” як раз актыўна праходзяць у Калінінградскай вобласці. Да польскай мяжы — можна дайсці пешшу. Але палякі закрываюць пераход з Брэстам, ад якога да месца вучэнняў 300–400 км».

Чытайце таксама: «Гэта — беззаконне». Беларусцы забаранілі ўезд у Літву і далі ПМЖ у Польшчы

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: