мусор в Рогачеве

TikTok і «экстрэмісты» дапамаглі жыхарцы Рагачова пазбавіцца ад смецця

18.09.2025 14:58

Горы смецця ў Рагачове зніклі толькі пасля таго, як відэа трапіла ў сеткі.
Читайте BGmedia в:

17 верасня жыхарка Рагачова выклала ў TikTok літаральна «крык душы» —  іржавыя кантэйнеры, перапоўненыя смеццем. Яна пракаментавала, што камунальныя службы не даюць рады, смецце ляжыць па некалькі дзён, яго разносіць вецер па наваколлю. Мясцовыя жыхары падтрымалі жанчыну і напісалі, што такая сітуацыя —  не толькі ў асобным двары.

«Нядаўна пыталася ў супрацоўніцы камунальнай службы. Адказала, што аўтамабілі зламаныя. Рамантаваць няма грошай. Работнікі ўручную грузілі тыя бакі», — патлумачыла іншая жыхарка райцэнтру. «І на Якуба Коласа так, і на «Дзевятках», усюды так!», «Вуліца Леніна, 76, такая ж гісторыя. Смеццевыя бакі заўсёды перапоўненыя, у нас іх дзесяць штук і вакол – горы смецця. Машына прыязджае два разы на тыдзень», — падзяліліся людзі сваёй бядой.

Навіну падхапілі «экстрэмісцкія рэсурсы».

І вось ужо на заўтра, 18 верасня, праблема была вырашаная. Жанчына запісала новае відэа, дзе заўважыла, што «нарэшце камунальнікі выканалі сваю працу, вялікі дзякуй». Уражанне пакінулі абсалютна іржавыя кантэйнеры для смецця. Людзі пішуць, што такія стаяць многа дзе ў горадзе.

@tana_grav

♬ оригинальный звук — Tana_grav

Чытаць таксама: «Въезд в никуда»: в одной из деревень Гродненщины знак на въезде указывает на поле

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: