У беларускім сегменце сацсеткі Threads разгарэлася актыўнае абмеркаванне, якое хутка перарасло ў спрэчкі пра тое, калі і як беларусам варта скардзіцца на праблемы ў сваім двары. Падставай стаў пост, у якім беларуска раскрытыкавалі смеццевыя службы за тое, што тыя пасля працы пакінулі кантэйнер пасярод стаянкі каля дома.
Чытайце таксама: «На гэтай тэме можна хайпануць»: як «раёнкі» і чыноўнікі рэагуюць на праблему са снегам у Крычаве
Беларуска Юлія напісала пост, які выклікаў бурную рэакцыю ў многіх беларусаў. У каментарах яна ўдакладніла, што звярнулася з праблемай у службу «115.бел», аднак на момант публікацыі адказу яшчэ не атрымала.

У каментарах пад допісам жанчына таксама адзначыла, што на пляцоўку каля іх дома часта выкідваюць буйнагабарытнае смецце, якое смеццевыя службы звычайна прыбіраюць. На яе думку, работнікам нічога не замінала адкаціць кантэйнер у іншае месца, каб не перакрываць стаянку.
Чаму пост абурыў людзей
У адказ на допіс у сацсетцы Threads пачалі з’яўляцца новыя публікацыі з крытыкай жанчыны. Аўтар аднаго такога паста, Уладзіслаў, сцвярджае, што людзі, якія фатаграфуюць праблемы з кантэйнерамі, маюць «досыць сумнае жыццё», каб займацца такімі рэчамі», замест таго каб фізічна ўносіць уклад у вырашэнне праблемы.

На меркаванне многіх людзей, што адзначыліся ў каментарах пад пастом Уладзіслава, уся праблема ў тых, хто дрэнна прыпаркаваў машыны, якія, у сваю чаргу, перакрылі шлях для прасоўвання кантэйнера. Вось, што людзі напісалі ў каментарах:
- «Жыхары проста не каталi кантэйнеры па кашы са снегу і брудзе. Моглі б выйсці і пачысціць пляцоўку каля кантэйнераў, але сфоткаць і настукаць прасцей».
- «Ніхто з ныцікаў сам нічога карыснага не зрабіў, толькі з цёплай кватэры здымаць нашмат зручней».
- «А нічога, што там абгароджаную тэрыторыю для скідання смецця і я так разумею, для таго ж самага кантэйнера перакрылі два гора-паркуны?».
Гісторыя выклікала спрэчкі не толькі пра канкрэтную сітуацыю з кантэйнерам, але і пра тое, ці маюць беларусы права публічна крытыкаваць працу камунальных службаў і фіксаваць праблемы ў сваім двары.

Для адных публікацыі ў сацсетках — гэта «скаргі замест дапамогі», для іншых — адзіны спосаб прыцягнуць увагу да праблем, калі афіцыйныя каналы не даюць хуткай рэакцыі. Таму падобныя дыскусіі ўсё часцей выходзяць за межы бытавых канфліктаў і ператвараюцца ў спрэчкі пра адказнасць, межы грамадзянскай актыўнасці і ролю саміх жыхароў у вырашэнні дваравых праблем.
Чытайце таксама: Цуд на каляды: як «экстрэмісты» дапамаглі прыбраць смецце ў Оршы
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: