молодежный совет республики заседание

У Савеце Рэспублікі зацвердзілі «новых членаў» Моладзевага савета — у TikTok іх раскрытыкавалі

17.02.2026 06:50 Моладзевы Савет перад пачаткам пасяджэння. Источник фото

12 лютага ў Савеце Рэспублікі зацвердзілі новых членаў Моладзевага савета. Яны падзяліліся ўражаннямі ў TikTok, але замест падтрымкі атрымалі шквал крытыкі.
Читайте BGmedia в:

12 лютага ў Савеце Рэспублікі адбылося пасяджэнне Моладзевага савета. У ім прыняла ўдзел старшыня верхняй палаты парламента Наталля Качанава. Адным з пытанняў парадку дня стала зацвярджэнне зноў абраных членаў савета.

Чытайце таксама: Беларусы не ацанілі прэм’еру фільма прапагандыста Азаронка

15 лютага ў TikTok-акаўнце Моладзевага савета з’явілася відэа з удзелам новых членаў. «Новыя твары ўжо ў страі! Як прайшоў іх першы дзень у верхняй палаце Парламента і што яны адчуваюць — глядзіце ў нашым відэа», — адзначылі ў апісанні да роліка.

@molsovet.by Молодежный совет в действии! 🇧🇾 В Совете Республики состоялось важное заседание Молодежного совета. В нем приняла участие Наталья Кочанова. Один из вопросов повестки — утверждение вновь избранных членов Молодежного совета. Новые лица уже в строю! Как прошел их первый день в верхней палате Парламента и что они чувствуют — смотрите в нашем видео. Эмоции зашкаливают, советуем посмотреть до конца! 🎬 #МолодежныйСовет #молодежьбеларуси #Беларусь #СоветРеспублики #рекомендации ♬ The Champion — Lux-Inspira

У роліку прагучалі выказванні розных удзельнікаў. Яны гаварылі пра натхненне і адказнасць, пра «адчуванне гонару», «хваляванне», «шмат новых ідэй» і гатоўнасць працаваць у камандзе. Некаторыя адзначылі, што для іх гэта магчымасць прадстаўляць свой рэгіён і быць часткай «чагосьці вялікага».

Як адрэгавалі беларускія карыстальнікі

Аднак не ўсе карыстальнікі сацсетак успрынялі гэтыя заявы станоўча. У каментарах пад відэа з’явіліся шмат крытыкі сярод беларусаў. Вось, як яны адрэагавалі на «перавыбранне» маладых людзей у Савеце:

  • «Ва ўсе часы, калі хацелі зрабіць кар’еру, уступалі ў партыю. Час ідзе, усе рухаюцца наперад, а ў нас усё стаіць на месцы».
  • «Не бачу лідараў».
  • «Нейкую лухту гавораць».
  • «Не забудзьцеся 10 рублёў здаць».
  • «Будучыя распілоўшчыкі бюджэту».
  • «Ніхто з іх не мае свайго меркавання».
  • «Учым адказнасць — ківаць галавой? Вы нават не будзеце прапаноўваць канкрэтныя ініцыятывы і рэформы».
  • «Гэтым маладым людзям спачатку трэба папрацаваць гадоў пяць на прадпрыемствах, каб разумець рэальную карціну ў краіне».
комментарии в тикток
Каментары карыстальнікаў у TikTok, скрыншот BGmedia

Гэты выпадак прадэманстраваў тое, што выказванні і ўражанні «новых-старых» членаў Моладзевага савета не заўсёды знаходзяць разуменне і падтрымку ў грамадстве.

 Чытайце таксама: «Рускі мір будзе захопліваць усё больш прасторы»: Вадзім Мажэйка — пра новыя консульствы РФ у рэгіёнах Беларусі

Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: