Жанчына, што жыве ў Маладзечне, паскардзілася на якасць паўфабрыкату, які набыла ў краме «Капеечка». Відэа з водгукам яна выклала ў свой TikTok-акаўнт.
Чытайце таксама: У Гомелі ў аддзеле выпечкі сеткавай крамы пакупнікі пабачылі прусакоў
На меркаванне аўтаркі відэа, каўбаскі «Смачныя» з «Капеечкі» зусім не адпавядаюць прадуктовай якасці. Як вынікае з самога відэа, пасля прыгатавання паўфабрыкату можна заўважыць вялікую колькасць тлушчу, што выцякае з-пад яго. Гэта і не спадабалася жанчыне: «Вось уяві, каўбаскі, набытыя ў “Капейцы” на “Модулі”. Вось чатыры штучкі. І б****, колькі з іх тлушчу. Я проста ў шоку. Тлушч, вада… Што гэта? Без каментароў. Якія вялікія і смачныя», – іранізуе яна.
@olgasoroko2♬ оригинальный звук — Ольга Тс
Самі каўбаскі каштавалі 9.99 бел. руб. за 400 грамаў. Але, як можна заўважыць, пасля награвання прадукт страціў вагу і моцна зменшыўся ў памеры. А калі жанчына націснула на іх відэльцам, тлушч працягваў выходзіць.

Меркаванні беларусаў пра вырабы гэтай крамы
У каментарах пад відэа многія беларусы паскардзіліся на якасць паўфабрыкатаў айчыннага вырабніцтва, у прыватнасці ад крамы «Капеечка».
- «Я ўжо два разы павялася на «высокую якасць» прадуктаў у «Капеечцы», што побач з «Модулем». Першы раз прынеслі дадому рыбу з гароднінай. Адкрылі пакет і ледзь не званітавала ад паху. Панесла назад, так вы б чулі, з якой незадаволенасцю гэта прымалі назад. Пазаўчора набыла мяса, і што вы думаеце: зноў з «душком». Вырашыла, што калі сутыкнуся такім зноў, то наступным разам аднясу яго на санстанцыю. Няхай правяраюць усю прадукцыю».
- «З любой крамнай свініны і кураціны пры спякоце выцякае працэнтаў 30-40 вадкасці. Што гэта? Чаму ўлады не надаюць гэтаму значэння?».
- «Згодна. Я аднойчы купіла, так высмажыліся, што шукаць прыйшлося на патэльні. Сабака носам пакруціў, і я выкінула іх».

Хтосьці наогул выказаў думку, што на відэа не тлушч, а іншая хімічная субстанцыя:
- «Гэта не тлушч і не вада. Гэта хімічная субстанцыя тыпу сілікону», — адзначаюць у каментарах.
- «Нас труцяць за нашыя ж грошы», — дадаюць іншыя.
Аўтарцы відэа параілі набываць мясную прадукцыю ў іншых крамах ці ў прыватных фермераў, але ні ў якім разе нічога не купляць з прадукцыі «Капеечкі».
Чытайце таксама: «Гэта трэш!»: Жыхарка Кобрына паскардзілася на якасць малака ад «Мінскай маркі»
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: