молодой человек сидит в углу коридора

У Гомелі паведамляюць пра новыя выпадкі суіцыду сярод падлеткаў. Што вядома пра сітуацыю ў гімназіі?

18.11.2026 14:01 Ілюстрацыйнае фота. Источник фото

У Ірынінскай гімназіі, паводле інфармацыі незалежных крыніц, двое падлеткаў загінулі, яшчэ двое спрабавалі скончыць жыццё самагубствам.
Читайте BGmedia в:

Паводле інфармацыі незалежнага медыя «Штодзень», з пачатку навучальнага года ў Ірынінскай гімназіі ў Гомелі як мінімум двое падлеткаў скончылі жыццё самагубствам, яшчэ двое спрабавалі гэта зрабіць. Магчымай прычынай трагедый называюць нездаровую атмасферу ў навучальнай установе.

Чытайце таксама: «Пытались с классной поговорить». Мама покончившего с собой из-за буллинга школьника в Бресте впервые дала интервью

Ірынінская гімназія раней лічылася адной з прэстыжных навучальных устаноў горада. У 2012 годзе яна атрымала званне «Найлепшая ўстанова адукацыі Гомеля» і была занесеная на гарадскую Дошку гонару.

Аднак у апошнія гады ў інтэрнэце з’явіліся негатыўныя водгукі бацькоў і выпускнікоў. Яны скардзяцца на несправядлівае стаўленне настаўнікаў, ігнараванне цкавання сярод вучняў і агрэсіўныя паводзіны педагогаў. Адна з былых навучэнак сцвярджае, што пасля школы ёй давялося звярнуцца па псіхалагічную дапамогу.

сумная школьніца сыходзіць са спартовай залі
Школьніца сыходзіць ад аднакласніцаў. Ілюстратыўнае фота, згенераванае ШІ

У 2021 годзе ў гімназіі таксама адбыўся скандал: настаўніца беларускай літаратуры парвала фотаздымак нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч, які вучаніца падрыхтавала для даклада. Педагог заявіла, што пісьменніца нічога добрага не напісала.

У вобласці ўдвая вырасла колькасць загінулых дзяцей

Паводле звестак пракуратуры Гомельскай вобласці, за студзень–верасень 2026 года ў рэгіёне зафіксавалі 22 выпадкі гібелі дзяцей ад знешніх прычын. Гэта больш чым удвая перавышае паказчык за аналагічны перыяд мінулага года.

Сярод асноўных прычын пракуратура назвала суіцыды, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары. Пры гэтым падрабязнай разбіўкі 22 выпадкаў па прычынах ведамства не апублікавала.

У пракуратуры таксама заявілі, што праверкі выявілі праблемы ў працы арганізацый, адказных за прафілактыку. У асобных установах псіхолага-педагагічныя службы працавалі фармальна, а педагогі не заўсёды сачылі за эмацыйным і фізічным станам навучэнцаў.

Чытайце таксама: «Беларуская школа стала падобнай да зоны». Настаўнік расказаў, як вучням не даюць выйсці на свежае паветра

Што пра прычыны суіцыдаў кажуць спецыялісты?

BGmedia ўжо звярталася да гэтай тэмы пасля серыі трагедый сярод школьнікаў у Беларусі ў канцы 2025 года. Тады беларускі псіхолаг Наталля, якая працуе з дзецьмі і падлеткамі, адзначала, што падлеткавы ўзрост — асабліва ўразлівы перыяд: у гэты час узрастаюць адчувальнасць і імпульсіўнасць, а канфлікты і адсутнасць падтрымкі могуць успрымацца асабліва балюча.

«Калі побач няма чалавека, з якім можна падзяліць гэтыя пачуцці ці атрымаць падтрымку, яны могуць стаць невыноснымі», — патлумачыла спецыялістка.

Паводле яе, школьныя псіхалагічныя службы часта перагружаныя справаздачамі і дакументамі, а не рэальнай працай з дзецьмі. Таму важна не абмяжоўвацца фармальнымі прафілактычнымі мерапрыемствамі, а ствараць асяроддзе, у якім падлеткі могуць разлічваць на падтрымку дарослых.

Эксперт у галіне адукацыі Андрэй Лаўрухін звяртаў увагу на тое, што беларуская школа ўсё больш ператвараецца ў інстытут кантролю. Паводле яго, атмасфера недаверу і ціску можа ўзмацняць напружанне сярод вучняў, а адміністрацыі часта імкнуцца не выносіць праблемы за межы ўстановы.

Пра здарэнні ў Ірынінскай гімназіі і абставіны, якія маглі ім папярэднічаць, вядома ў асноўным з паведамленняў незалежных СМІ і водгукаў бацькоў і выпускнікоў. Аднак рост колькасці смерцяў дзяцей у рэгіёне і высновы самой пракуратуры ставяць пад пытанне тое, наколькі эфектыўна працуе сістэма псіхалагічнай падтрымкі ў школах.

Чытайце таксама: «Травмы, характерные для падения с высоты». Что известно про смерть школьника в Бресте и почему СК молчал неделю

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: