Некалькі дзён таму ў Гомелі адбылася трагедыя. Вучань 11 класа адной з гарадскіх школ, што месціцца ў мікрараёне Сельмаш, здзейсніў самазабойства. Акалічнасці сітуацыі высвятляюцца.
Чытайце таксама: «Праект разгром!». Як адрэагавалі на паломкі ў беларускіх школах
Як паведамляе гомельскае выданне «Штодзень» са спасылкай на інсайдэрскія крыніцы, перад здарэннем у хлопца адбыўся канфлікт з адміністрацыяй школы. Прычынай канфлікту стала самавыяўленне хлопца, у тым ліку ягоны знешні выгляд (у хлопца былі фарбаваныя валасы і нефармальны стыль адзення).
Па звестках незалежнага выдання, хлопцам быў ужыты бацькоўскі пісталет, зарэгістраваны ў законным парадку. Бацька хлопца не з’яўляецца сілавіком. Пахаванне адбылося ў суботу. Кіраўніцтва школы і следчыя органы, у сваю чаргу, пакуль не далі ніякіх каментароў адносна інцыдэнту.
@365bel Школьники и их родители рассказали, чем оборачиваются изъятие телефонов в экстренных ситуациях. После истории из Витебска, когда школьник сломал руку, а медсестра и классный руководитель, у которого находится ключ от ящика с телефонами, находились не на рабочем месте, беларусы в комментариях под видео начали делиться своими примерами, какие плоды дало изъятие телефонов. #беларусь #школабеларусь #школаглазамишкольника #беларусьшколы #школьнаяжизнь ♬ original sound — 365bel
Не першы выпадак у краіне
Важна адзначыць, што падобныя выпадкі ў беларускіх школах здараюцца не ўпершыню. У кастрычніку гэтага года з акна жодзінскай школы выпаў вучань пятага класа. Школьніку аказалі медыцынскую дапамогу, ягонаму жыццю нічога не пагражае. Аднак акалічнасці сітуацыі невядомыя дагэтуль, бо следчыя органы не апублічвалі падрабязнасці.
У мясцовых інфармацыйных каналах гучала версія, што хлопец мог гэта зрабіць праз «дрэнную» атрыманую адзнаку. Гэтую версію пазней пацвердзілі і вучні школы. Аднак само кіраўніцтва школы адмовілася даваць каментары на гэты конт. У аддзеле па адукацыі Жодзінскага гарвыканкама таксама адмовіліся каментаваць сітуацыю. Па стане на канец кастрычніка гэтага года Следчы камітэт абяцаў даць тлумачэнні Onliner, як толькі «тое дазволіць следчая сітуацыя». Аднак і праз два месяцы ніякай афіцыйнай інфармацыі так і не з’явілася.
Па словах крыніц Onliner, пасля інцыдэнту настаўнікаў Жодзінскага раёна абавязалі зачыняць на перапынках кабінеты і не пакідаць дзяцей адных.
Атрымліваецца, што сітуацыі, якія могуць высветліць магчымую некампетэнтнасць педагогаў або несправядлівыя рашэнні ў дачыненні да вучняў, застаюцца без усялякіх тлумачэнняў з боку школьнага кіраўніцтва, так і аддзелу па адукацыі. Тэма псіхалагічнага здароўя школьнікаў у сучаснай сістэме адукацыі часта аказваецца па-за ўвагай — нібыта нічога сур’ёзнага і не здарылася. На гэта ўказвае нежаданне адміністрацыі навучальнай установы, так і следчых органаў, даваць хоць якія каментары на гэтую тэму.
Чытайце таксама: Без тэлефонаў і туалетнай паперы: дзеці скардзяцца на ўмовы ў школе
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: