У вядомай сеткавай краме «Суседзі» ў Гомелі заўважылі прусакоў. Яны былі ў аддзеле выпечкі.
Чытайце таксама: «Гэта трэш!»: Жыхарка Кобрына паскардзілася на якасць малака ад «Мінскай маркі»
На відэа, якім падзялілася мясцовая жыхарка ў TikTok, відаць, што прусака запяклі разам з булкамі.
«Гэта гамон… Гэта прусак, рабяты! Мы зрабілі бургеры (ці хотдогі), а тут прусак. Булкі для іх куплялі ў “Суседзях”. Гэта піпец», — адзначае аўтарка відэа.
@_darinabrows_ Булки для хот догов с тараканами…пздц#беларусь#гомель#магазинсоседи#магазин#еда ♬ оригинальный звук — Darina
Як адрэагавалі беларусы
У каментарах пад відэа беларускія карыстальнікі здзівіліся, што на вырабніцтвах дагэтуль не здолелі пазбавіцца ад прусакоў:
«Падвойнае начынне… Як магчыма ў наш час не вывесці прусакоў? У 90-я гады я працавала на дробнай пякарні. Першы раз зайшла — шарахалася. Там, дзе вісеў кран для палівання хлеба, яны проста кішэлі ў печы. Пазней, калі з’явіліся спецыяльныя шпрыцы з атрутай для прусакоў, імі намазалі і яны зніклі. А зараз ёсць розныя сродкі, няўжо нельга іх пратруціць?», — задаюцца пытаннем людзі.

Некаторыя беларусы пажартавалі з самой сітуацыі:
- «У Кітаі б сказалі, а чаго ён адзін».
- «Прусак быў да гатоўнасці. А пасля выпечкі проста разынкі».
- «Нічога дзіўнага. Гэта бялок».
- «Усё паводле дзяржстандарту! Бургер з прусакамі».
Нагадаем, што падобную праблему заўважылі ў адным з «Еўраоптаў» Віцебска. Па словах аднаго з карыстальнікаў, які працаваў у гэтай краме на працягу пяці гадоў, пацукі і птушкі ў зале былі абсалютнай нормай для супрацоўнікаў. Яшчэ адна віцяблянка сцвярджае, што па гатовай прадукцыі ў супермаркеце «натоўпамі» бегаюць пацукі.
Чытайце таксама: У малацэ ад «Малочнага свету» заўважылі чорны асадак на дне
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: