Былая насосная станцыя на вуліцы Хрустальная, 31А можа быць помнікам міжваеннага часу. Але чыноўнікі адмовіліся ўнесці будынак у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, таму ён застаецца ў продажы з умовай зносу.
У Брэсце дагэтуль выстаўлены на продаж былы будынак помпавай станцыі — усяго за адну базавую велічыню. Ён знаходзіцца на вуліцы Хрустальная, 31А. Паводле звестак Telegram-канала «Спадчына», гэта можа быць помнік міжваеннага часу. Аднак будынак прадаюць з умовай зносу. Вежу не ўключылі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў, што магло б забяспечыць яе належную ахову і ўратаваць ад знішчэння.

Чытайце таксама: «Вот куда надо пригласить администрацию»: пинчане — о плачевном состоянии заброшенных зданий города
Як вынікае з інфармацыі канала, беларусы спрабавалі абараніць будынак і пісалі звароты з адпаведнымі просьбамі. Нядаўна на такія звароты прыйшоў адказ. У ім брэсцкія чыноўнікі сказалі наступнае:
«Што тычыцца будынка былой помпавай станцыі, якая знаходзіцца па адрасе: г. Брэст, вул. Хрустальная, 31А, паведамляем, што ў адпаведнасці з пашпартам безгаспадарчага аб’екта ад 14 лютага 2024 г., звесткі пра год пабудовы і прызначэнне адсутнічаюць. У сувязі з аварыйным станам аб’екта, а таксама адсутнасцю выдатных архітэктурных і канструктыўных асаблівасцей, лічым недарэчным яго ўключэнне ў Дзяржаўны спіс».

Адсутнасць дакладных звестак пра гістарычны будынак часта становіцца падставай, каб не ўключаць яго ў ахоўны спіс. Такая ж доля выпала і на колішнюю помпавую вежу ў Брэсце.

Чытайце таксама: У вёсцы Пескі Мастоўскага раёна збіраюцца «ацыбуліць» царкву
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: