Рэнтгенаўскі кабінет у слуцкай стаматалогіі закрылі яшчэ ў мінулым годзе. Гэта моцна ўстурбавала случчанаў: гэта быў адзіны працоўны кабінет дзяржклінікі ў горадзе. Нягледзячы на тое, што галоўны ўрач Слуцкай ЦРБ Аляксандр Сокал казаў пра часовае закрыццё і магчымасць аднаўлення ягонай працы, далёка не ўсе мясцовыя жыхары паверылі ягоным абяцанням.
Чытайце таксама: У Слуцку закрылі рэнтгенаўскі кабінет. Галоўны ўрач запэўніў, што гэта «часова» — раней так жа казалі і пра раддом
Нагадаем, што паводле словаў мясцовых жыхароў, забарону на працу кабінета наклала абласная санстанцыя праз адсутнасць адпаведнай ліцэнзіі. Праз гэта случчанам было невядома, у якім месцы яны маглі экстрана зрабіць сабе здымкі.
Галоўны ўрач Слуцкай ЦРБ прызнаў існуючыя праблемы, і казаў у мінулым месяцы, што гэтыя цяжкасці — часовыя. Пазней стала вядома, што праца кабінета планавалася аднавіцца 29 снежня. Але і тую навіну случчане ўспрымалі з асцярожным аптымізмам: бо ў мінулым годзе падобныя абяцанні гучалі і пра гарадскі раддом, які ў рэшце закрылі пры кіраўніцтве галоўнага ўрача ЦРБ.

Што пішуць случчане?
Мінула больш за 10 дзён, але навіны пра адкрыццё кабінета так і не з’явілася. Яшчэ напачатку месяцы жыхары горада ў мясцовым чаце пачалі задавацца пытаннем, дзе яны могуць зрабіць здымак. Апынулася, што ўсё стаіць на месцы. Случчане нават пажартавалі, што цяпер ягоная праца вельмі патрэбная: асабліва пасля таго, як нехта сабе мог «зламаць зуб аб цукеркі “Грыльяж”»:
«Ужо трэці лік студзеня, а ніхто зуб не ламаў грыльяжам яшчэ?», — задаецца пытаннем адзін з карыстальнікаў. «Дык рэнтген жа не працуе, а ў Нічыпаравічаў (Прыватная клініка «Зубны лекар» у Слуцку — рэд. BGmedia) дорага», — адказвае яму іншы.
Чытайце таксама: «Не ныйце, лепш дапамажыце»: у Threads разгарэлася гарачая дыскусія пра скаргі на смеццевыя службы
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: