Як раней пiсала BGmedia, 22 сакавіка беларуска апублікавала ў TikTok відэа з малочна-таварнай фермы «Бярозаўка» (КСУП «Наша Радзіма»). Каровы там ледзь-ледзь перасоўваюцца ў гноі на агароджанай тэрыторыі. Ролік выклікаў рэзананс, набраўшы каля 200 тысяч праглядаў за першыя суткі з моманту публікацыі. Ужо ў панядзелак, 23 сакавіка, на відэа адрэагавала раённая газета «Прысожскі край».
Чытайце таксама: «У нас ферма очень старая». Животноводов сняли в «покаянном» видео из-за «обосранных коров»
Старшыня Слаўгарадскага райвыканкама прызнаў праблемы на ферме «Бярозаўка»
На ферму выехалі галоўная рэдактарка Вікторыя Гарадцецкая і старшыня Слаўгарадскага райвыканкама Максім Патапенка. Газета сцвярджае, што ў рэдакцыю нібыта паступіў званок, а нашумелае відэа ўвогуле не згадваецца.
«На момант прыбыцця на тэрыторыі поўным ходам працавала тэхніка, кіраўніцтва раёна разбіралася ў сітуацыі. Карэспандэнты звярнуліся да старшыні райвыканкама Максіма Патапенкі па каментарый», — піша «Прысожскі край».
Когда рабочие инструменты не открываются — вы стоите на месте. Ваша работа не должна упираться в закрытую дверь. Включайте BGlobal VPN и пользуйтесь любыми нейросетями без пауз.
Ссылка на подключение BGlobal VPN – здесь
Сітуацыю з каровамі назвалі «загнаенасцю». Старшыня райвыканкама прызнаў праблемы на ферме «Бярозаўка». Пры гэтым ён сцвярджае, што гэта адзінкавы факт. Паводле яго слоў, кіраўніцтва панясе за гэта дысцыплінарную адказнасць. У самім раёне нібыта ўсё добра, фермы вывозяць «арганічныя ўгнаенні».
«Тым не менш, сітуацыя застаецца на жорсткім кантролі — як з боку раённай улады, так і рэдакцыі. Мы вернемся на МТФ, каб пераканацца: гной прыбраны, парадак наведзены, а вінаватыя зрабілі высновы», — пафасна піша «Прысожскі край».
Відэа газета апублікавала ў сваіх сацсетках. На сайце тэкст пра сітуацыю на ферме так і не выйшаў. А каментары пад ролікам у Instagram і TikTok выключна станоўчыя і падобныя адзін да аднаго. Найбольш імаверна, іх напісалі боты. У каментарыях хваляць кіраўніцтва райвыканкама і журналістаў за аператыўнае ўмяшанне. Ды яшчэ і кожны станоўчы каментар лайкнула сама раённая газета.
Чытайце таксама: Чыноўнікі «зняпраўдзілі» гісторыю з каровамі, што мерзлі на прадпрыемстве Слуцкага раёна. Але ёсць нюанс
На малочна-таварнай фермы «Бярозаўка» дойны статак літаральна тоне ў гноі
Нагадаем, у Слаўгарадскім раёне ўзнік чарговы скандал вакол умоў утрымання жывёлы. У TikTok з’явілася відэа, на якім дойны статак літаральна тоне ў гразі — жывёлы ходзяць па гнойнай жыжы амаль па вымя.
«Вось так ходзіць дойны статак па самае вымя, а потым будуць патрабаваць, дзе малако. Не могуць пачысціць загон», — падпісала ролік аўтарка.
Паводле яе слоў, здымка зроблена ў вёсцы Бярозаўка, у КСУП «Наша Радзіма».
Відэа выклікала бурную рэакцыю карыстальнікаў. У каментарыях — абурэнне, сорам і пытанні да чыноўнікаў:
- «А раённае кіраўніцтва на МТФ бывае? Камітэт па сельскай гаспадарцы ці намеснік губернатара? Адны эмоцыі».
- «Ды ну, гэта ўжо бязмежжа. Дзе кіраўнік?»
- «Усё кіраўніцтва пад суд. Дома ў іх такога дакладна няма».
- «Як можна так здзекавацца з жывёл?»
Некаторыя звярнулі ўвагу на тыповую рэакцыю пасля агалоскі: «Ну вось, відос “зайшоў” — і адразу прыехалі начальнікі, пачалі ўсё чысціць… Толькі цяпер пачнуцца прыдзіркі да чалавека, які зняў».
Падобныя гісторыі ў Беларусі ўсплываюць рэгулярна. Раней падобнае відэа з’явілася з Бярозаўскага раёна. Мясцовая жыхарка выклала ролік з фермы ў вёсцы Новае: каровы стаялі на вуліцы ў густой сумесі з гразі і гною.
Чытайце таксама: В Столине требуют включить музыку в доильном зале: якобы под нее коровы дают больше молока. Узнали, что про это пишут
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: