У Беларусі ўзніклі пытанні пасля заявы начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Аляксандра Марозава.
Падчас эфіру на «Радыё Мінск» ён заявіў, што за распіццё нават безалкагольнага піва ў грамадскіх месцах можна быць прыцягнутым да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 19.3 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Чытайце таксама: «Высадил дважды за день»: в Смолевичах водитель автобуса оставил на обочине ребенка с инвалидностью
Паводле яго словаў, у артыкуле не ўдакладняецца, пра якое менавіта піва ідзе гаворка — алкагольнае ці безалкагольнае. Таму, на яго думку, адказнасць можа наступаць у абодвух выпадках.

Пасля эфіру гэтая заява хутка разышлася па беларускіх медыя і сацыяльных сетках.
Што гавораць унутраныя дакументы МУС
Неўзабаве карыстальнікі сацыяльных сетак звярнулі ўвагу, што словы прадстаўніка МУС не супадаюць з дзейнымі метадычнымі рэкамендацыямі самога ведамства.
У дакуменце адзначаецца, што пры прымяненні артыкула 19.3 КаАП неабходна адрозніваць безалкагольнае піва ад алкагольнага. Безалкагольным лічыцца напой з утрыманнем алкаголю менш за 0,5%.
У рэкамендацыях асобна падкрэсліваецца, што «з улікам таго, што адсутнічае фактычная магчымасць алкагольнага ап’янення», пад паняццем «піва» для мэт прымянення артыкула 19.3 варта разумець толькі ферментаваны напой крэпасцю звыш 0,5%.
Іншымі словамі, згодна з гэтымі тлумачэннямі, безалкагольнае піва не павінна быць падставай для прыцягнення чалавека да адміністрацыйнай адказнасці паводле гэтага артыкула.
«Такія рэкамендацыі лічацца абавязковымі»
Крыніца, якая раней працавала ў праваахоўных органах, паведаміла Брэсцкай «Вясне», што падобныя метадычныя рэкамендацыі ўнутры сістэмы МУС лічацца абавязковымі для супрацоўнікаў.
Паводле яе слоў, новыя тлумачэнні і інструкцыі даводзяцца да супрацоўнікаў падчас планёрак і службовых нарад. Калі ж супрацоўнік не ведае пра дзейныя рэкамендацыі, гэта можа сведчыць пра тое, што ён не азнаёміўся з актуальнымі дакументамі.
Гэта ўжо не першы выпадак
Гэта не першы раз, калі заявы прадстаўнікоў міліцыі выклікаюць пытанні адносна адпаведнасці дзеючаму заканадаўству або ўнутраным дакументам.
Раней шырокі рэзананс выклікалі словы супрацоўніка міліцыі ў Брэсце, які сцвярджаў, што ўдзельнікі добраахвотных дружын могуць самастойна правяраць дакументы ў грамадзян. Пазней высветлілася, што дзеючае заканадаўства такіх паўнамоцтваў дружыннікам не прадастаўляе.
Цяпер падобная сітуацыя ўзнікла ўжо вакол ужывання безалкагольнага піва ў грамадскіх месцах. Пакуль прадстаўнікі МУС не тлумачылі, чаму пазіцыя, агучаная ў эфіры, адрозніваецца ад унутраных метадычных рэкамендацый ведамства.
Чытайце таксама: ТВ «Пинск» перешло на личности и высмеяло беларуску, которая помогла человеку с инвалидностью в автобусе
Будь на связи и в безопасности: подключи BGlobal VPN
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: