Многія беларусы скардзяцца на тушонку ад вядомага беларускага вытворцы. Па словах саміх пакупнікоў, колькасць мяса ў прадукту зусім не адпавядае заяўленай на ўпакоўцы.
Чытайце таксама: «Гэта нашая фішка»: Беларуска заўважыла кавалкі дрэва ў вядомым айчынным зефіры — у кампаніі далі адказ
Гаворка ідзе пра тушана-кансерваванае мяса, што вырабляе Бярозаўскі мясакансервавы завод. Пад шквал крытыкі патрапіла тушонка са свініны і ялавічыны.
На ўпакоўцы заяўлена 99% мяса, але на самой справе яго ў прадукце значна менш. Так, жанчына, што набыла свіную тушонку яшчэ ў мінулым годзе, паказала ў сваім відэа, што ў прадукту нашмат больш тлушчу.

Як вынікае з апошніх відэа ў TikTok, якасць тушонкі не змянілася. Іншы пакупнік выклаў відэа, дзе паказаў, што ў «Вострай ялавічыне» таксама мала мяса. У параўнанні з мінулым выпадкам, акрамя тлушчу, у ёй было шмат храсткоў.
View this post on Instagram
Што напісалі ў каментарах
Сам завод пакуль ніяк не пракаментаваў скаргі спажыўцоў, але беларусы актыўна выказаліся на гэтую тэму. Адная частка каментатараў пагадзілася з прэтэнзіямі аўтараў двух відэа:
- «Адзін раз рызыкнула, купіла, нават кот дваровы не еў, больш ніколі — ні кансерваў, ні тушонак».
- «Дзе тут 98% свініны?! Ці што завод разумее пад гэтым словам?»
- «Танней самім тушонку зрабіць з ялавічыны».
- «Лукашэнку падаць на абед такую тушонку трэба — і адразу вырашыцца пытанне з мясам».
Іншыя карыстальнікі не пагадзіліся з прэтэнзіямі, адзначаючы, што якасць мяса адпавядае яго кошту — ад 3,66 бел. рубля:
- «Што вы хацелі атрымаць па кошце 3,66?! Нармальная тушонка каштуе ад 6–7 рублёў».
- «А вам нічога не кажа назва «Свініна Тлустая»? Вы там чакалі выявіць посны кумпяк?».
Чытайце таксама: Тварожны сыр ад «Sveza» апынуўся нясвежым: што кажуць пакупнікі?
Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!
Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро


Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: