Плакат с надписью Хватит кошмарить бизнес

Беларускі бізнес прызнаны аб’ектам палітычнага пераследу з боку уладаў. Прадпрымальнікi могуць звяртацца па дапамогу

13.05.2025 10:48 Иллюстративное фото. Источник фото

Беларускія ўлады выкарыстоўваюць шырокі спектр рэпрэсіўных мер супраць прадпрымальнікаў, у тым ліку канфіскацыю маёмасці і пераслед за мяжой.
Читайте BGmedia в:

9 траўня 2025 года міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала даклад, у якім упершыню прызнаецца, што беларускі бізнес, у тым ліку аб’яднаны ў Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА), з’яўляецца аб’ектам сістэмнага транснацыянальнага палітычнага пераследу з боку беларускіх уладаў.

У дакладзе падкрэсліваецца, што беларускія ўлады выкарыстоўваюць шырокі спектр рэпрэсіўных мер супраць прадпрымальнікаў, у тым ліку канфіскацыю маёмасці, пагрозы крымінальным пераследам і пераслед за мяжой.

Дарагія сябры! Нам вельмі патрэбна ваша падтрымка. Без яе мы не зможам працягваць нашу працу. Замоўкнем мы — будзе руліць прапаганда. Падтрымайце BGmedia па спасылцы. Дзякуй! Заставайцеся з намі!

У чэрвені 2025 года на 113-й сесіі Міжнароднай канферэнцыі працы (International Labour Organization) адбудзецца спецыяльная сесія, прысвечаная сітуацыі ў Беларусі. Х’ю Уільямсан, дырэктар па Еўропе і Цэнтральнай Азіі ў Human Rights Watch, адзначыў:

«Канферэнцыя павінна захаваць пільную ўвагу да сітуацыі ў Беларусі і падтрымаць права беларускіх працаўнікоў і прадпрымальнікаў на працу без пераследу з боку ўлады».

Чаму важны даклад Human Rights Watch:

  • Прызнанне пераследу бізнесоўцаў пацвярджае, што беларускі бізнес сапраўды падвяргаецца палітычным рэпрэсіям — не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Рэпрэсіі яшчэ больш ускладняюць дзейнасць бізнесоўцаў, якія працуюць за мяжой у неканкурэнцыйных умовах у параўнанні з лакальнымі бізнесамі;
  • Для сябраў АВВА гэта можа стаць ключавым аргументам у справах аб атрыманні прытулку, палітычнага ўкрыцця або падаўжэнні легальнага статусу ў ЕС, ЗША і Канадзе;
  • Гэта адкрывае магчымасці для адвакацыі сумленнага бізнесу беларусаў, удзелу ў праграмах падтрымкі і партнёрства з глабальнымі арганізацыямі;
  • У сумленнага і этычнага беларускага бізнесу з’яўляецца шанец на фінансавую, юрыдычную і палітычную рэабілітацыю ў вольнай Беларусі.

Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой заклікае беларускіх прадпрымальнікаў, якія сутыкнуліся з рэпрэсіямі, звяртацца па дапамогу і падтрымку. Асацыяцыя займаецца адвакацыяй інтарэсаў сваіх сябраў, аказвае інфармацыйную, юрыдычную і адвакатскую падтрымку для абароны правоў бізнесоўцаў з беларускімі каранямі ў ЕС, ЗША і Канадзе.

Чытайце таксама: Исследование АВВА: Беларусы создали в ЕС более 8 000 компаний и более 17 000 рабочих мест, а домой вернутся не все

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: