Минск, город, Беларусь

Адкуль смурод у сталіцы? Мінчане скардзяцца на дрэнны пах

25.09.2025 13:14 Мінск. Ілюстратыўнае фота. Источник фото

Мінчане ўсё часцей скардзяцца на невыносны пах у горадзе. Адкуль ён, і што кажуць улада і эколагі?
Читайте BGmedia в:

У сацсетках беларусы паскардзіліся на смурод у Мінску. Па іх словах, дрэнны пах адчуваецца ў розных раёнах: Серабранцы, Шабанах, Зялёным лузе, Партызанскім праспекце і Нямізе.

«Звычайна так пахне падчас угнаенняў палёў вакол горада» — сцвярджаюць у відэа. Праблема не новая, але, як кажуць самі людзі, смурод найбольш моцна адчуваецца менавіта цяпер.

Як раней паведамляла гарадская санстанцыя, якасць паветра — у норме. А непрыемны пах, па словах санстанцыі, выкліканы надвор’ем і лакальнымі прычынамі: «Для бяспекі ўзмоцнены кантроль якасці паветра».

@fakt.by 📌Минск воняет ❓#фактбай #беларусь #ryp #faktby #воняет ♬ Paris — Else

У якіх раёнах падобная праблема

Каментатары падзяліліся інфармацыяй, што справа тычыцца не толькі згаданых у відэа раёнаў:

  • «У Завадскім раёне праз дзень такі ж самы пах».
  • «І на Аўтазавадской не прадыхнуць».
  • «У Фрунзенскім раёне пастаянна смярдзела. Цяпер зразумела, у чым праблема».
  • «У Чыжоўцы тое самае».
  • «На Уруччы таксама».

У чым прычына смуроду

У каментарах многія распавялі, што за прамысловай зонай побач з вёскай Сініла месцяцца каналізацыйныя адстойнікі. І калі вецер дзьме ў бок Мінска з поўдня, то смярдзіць паўсюль.

Яшчэ ў студзені 2021 г. ініцыятыва «Экадом» паведамляла пра тое, жыхары Сініла змагаліся з праблемай дрэннага паху. Актывісты спрабавалі апратэставаць знаходжанне першакрыніцы дрэннага паху — палігона для фекалій, пабудаваны «Мінскводаканалам». Але ў іх не атрымалася. Палігоны дагэтуль месцяцца побач з вёскай, і дрэнны пах цяпер даносіцца ажно да цэнтра Мінска.

Як кажуць эколагі, рэшткі адыходаў з палігонаў могуць трапляць на дарогу, якою іх будуць вазіць. А гэта, у сваю чаргу, разносіцца коламі грузавікоў, высыхае ў пыл.

Яшчэ ў красавіку 2025 г. у размове з «Радыё свабода» прадстаўнікі «Экадома» адзначылі, што «Мінскводаканал» можа ігнараваць прызначаныя тэрміны такіх палігонаў, і выкарыстоўваць іх даўжэй, што, у сваю чаргу, уплывае на распаўсюд смуроду.

А сучасных тэхналогій апрацоўкі адстойнікаў дагэтуль не ўкаранілі ў Беларусі, хаця чыноўнікі абяцалі гэта зрабіць яшчэ да 2020 з дапамогай фінансавання ЕС. Са спыненнем фінансавання праектаў Еўрапейскім саюзам пасля падзеяў жніўня 2020 праблема толькі пагоршылася. «Мінскводаканал» працягвае будаваць такія аб’екты побач з вёскамі і гарадамі. Гэта, у сваю чаргу, стварае праблему непрыемнага паху ў Мінску і не задавальняе жыхароў.

Што сказалі чыноўнікі

Старшыня Лугаваслабадскага сельвыканкама Міхаіл Жук паведаміў яшчэ ў 2024 годзе аб тым, што «Мінскводаканал» абяцае пабудаваць завод для спальвання абезводжаных астакаў да 2028 года. Гэта магло б вырашыць праблему дрэннага паху з вёскі Сініла.

Акрамя таго, у «Мінскводаканале» заявілі, што ў цяперашні час рэалізуецца інвестпраект па рэканструкцыі Мінскай ачышчальнай станцыі. Падчас яго збіраюцца мадэрнізаваць збудаванні для ачысткі сцёкавых вод. Таксама плануецца выкарыстанне альтэрнатыўнай тэхналогіі апрацоўкі асадка. Першы этап будаўніцтва планавалася пачаць у другой палове 2025 года.

Пакуль мінчане змагаюцца з пахамі праз зачыненыя вокны і кандыцыянеры, улады абяцаюць інвестыцыйныя праекты і заводы, каб вырашыць праблему. Але як доўга давядзецца чакаць — невядома.

Чытайце таксама: «Да чыноўнікаў пах не даходзіць». Пад Кобрынам людзі пакутуюць ад смуроду

Наш канал в Telegram. Присоединяйтесь!

Есть о чем рассказать? Пишите в наш Telegram-бот. Это анонимно и быстро

Eсли вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: